Цырымонія асвячэння капліцы Св. Хрыстафора ў Мірскім замку

25 ліпеня 2016 г. у Брамнай вежы Мірскага замка адбудзецца ўрачыстая цырымонія асвячэння капліцы Св. Хрыстафора, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю са дня смерці кн. Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі (1549–1616).

25 ліпеня – Дзень Св. Хрыстафора, – заступніка ўсіх вандроўнікаў. Хрыстафор – святы мучанік, ушанаваны заходняй каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі. Яго звычайна паказвалі ў выглядзе волата, які ідзе праз раку з Немаўлём Хрыстом на плячах.

У канцы XVI ст. кн. Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткам (1549–1616) была заснавана каталіцкая капліца ў Мірскім замку і асвечана ў гонар яго нябеснага пакравіцеля – Св. Хрыстафора. 25 ліпеня ў Брамнай вежы адбудзецца ўрачыстая цырымонія асвячэння капліцы.

У 18.00 у мірскім касцёле Св. Мікалая, фундатарам якога выступіў кн. Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка, адбудзецца святочная прамова настаяцеля храма айца Аляксандра. Далей па праграме прадуглеждана працэсія ўдзельнікаў ад касцёла да Мірскага замка і асвячэнне транспартных сродкаў на ніжняй паркоўцы. У 18.40 ва ўнутраным дворыку замка пройдзе невялікі канцэрт духоўнай музыкі.

Асвячэнне капліцы Св. Хрыстафора адбудзеца ў 19.00 прадстаўнікамі Гродзенскай каталіцкай епархіі ў Брамнай вежы Мірскага замка. Да ўдзелу ў мерапрыемствах далучыцца епіскап Гродзенскай каталіцкай епархіі Аляксандр Кашкевіч.

Получайте первыми новости сайта "Твой Новогрудок. RU" на свой Email

Поделитесь новостью с друзьями:

Запись опубликована в рубрике Новости региона с метками . Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий